Парашэнка памяняў міністра абароны і начальніка Генштаба
Па прадстаўленні прэзідэнта Вярхоўная Рада Украіны 260 галасамі прызначыла міністрам абароны генэрал-палкоўніка Валерыя Гелэтэя.
Начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны стаў Віктар Мужэнка. З сакавіка выканаўцам абавязкаў міністра абароны Украіны быў Міхаіл Коваль. Гелэтэй да сённяшняга дня кіраваў Упраўленнем дзяржаўнай аховы Украіны.
Прызначаючы новага начальніка Генштаба Пётр Парашэнка паведаміў, што былы - Міхаіл Куцын – быў кантужаны ў сераду ў раёне правядзення антытэрарыстычнай апэрацыі.
Антытэрарыстычная аперацыя у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны працягваецца з 7 красавіка. Агонь з боку украінскіх вайскоўцаў спыняўся толькі падчас так званага перамір’я з 20 па 30 чэрвеня.
На фота - Валерый Гелэтэй.