Парламент Латвіі забараніў непрышчэпленым дэпутатам хадзіць на працу
Сейм Латвіі / LETA
Без сертыфіката аб вакцынацыі ад каранавіруса або даведкі аб перанесенай хваробе дэпутаты Сейма Латвіі не могуць браць удзел у пленарных пасяджэннях, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на члена прэзідыума парламента.
Забарона замацавана ў законе, які вызначае часовыя дадатковыя патрабаванні да працы дэпутатаў Сейма. Папраўкі да закону парламент прыняў у пятніцу.
Паводле новых правілаў, парламентарыі таксама не змогуць наведваць пасяджэнні камісій Сейма ў вочным і дыстанцыйным выглядзе.
Выключэнне зроблена для тых дэпутатаў, якім вакцынацыя проціпаказаная паводле рашэння лекараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.