Парламент Нідэрландаў ухваліў закон аб працы з дому

Парламент Нідэрландаў ухваліў закон аб працы з дому

Ніжняя палата парламента Нідэрландаў ухваліла закон аб працы з дому. Далей яго разгледзіць Сенат. У адпаведнасці з законам, супрацоўнікі прадпрыемстваў атрымліваюць магчымасць звяртацца да працадаўцы з просьбай аб працы з дому, калі характар іх дзейнасці дазваляе такі варыянт. Працадаўцы абавязаныя просьбу разгледзець.

Чакаецца, што гэты прэцэдэнт можа выклікаць рэвалюцыю ў працоўным заканадаўстве Еўропы. Юрысты лічаць, што прыклад Нідэрландаў падтрымаюць іншыя краіны Еўропы.

Масавы пераход на працу з дому практыкаваўся ў краінах ЕС падчас пандэміі каранавіруса. Калі абмежаванні сталі здымацца, пачалі адмаўляцца і ад дыстанцыйнай працы. Але яна аказалася зручнай для многіх людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі