Парушальнікам правілаў паркоўкі ў Мінску будуць дасылаць "лісты шчасця"
У бліжэйшыя шэсць месяцаў мінскія ўлады хочуць кардынальна вырашыць праблему няправільнай паркоўкі ў сталіцы. Пра гэта 10 лютага заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
У прыватнасці, гаворка ідзе пра адказнасць за неаплату платнай паркоўкі і паркоўку ў непрызначаным месцы. Шорац падкрэсліў, што ў горадзе развіваецца сетка платных парковак, але аўтамабілісты за іх не плацяць.
"Прэзідэнт пагадзіўся, і калі мы ўвядзем адказнасць, то будзе прымяняцца простая схема. Калі сёння факт карыстання стаянкай трэба даказваць праз суд, то мяркуецца, што супрацоўнікі ДАІ будуць ездзіць на машынах, выкарыстоўваць у працы планшэты, і тыя, хто стаіць пад знакам, будуць атрымліваць "лісты шчасця", — перадае БЕЛТА словы гарадскога кіраўніка.
Чыноўнік перакананы, што пасля гэтага аўтаўладальнікі зразумеюць: заплаціць 10-20 тысяч рублёў за гадзіну паркоўкі — танней, чым 200 тысяч рублёў штрафу за няправільную або неаплачаную паркоўку.
Ён дадаў, што што ў Мінску праблем з наяўнасцю парковачных месцаў няма. Але паркінгі, як правіла, пустуюць.