Пасля канцэрта бясследна знік 23-гадовы хлопец (фота)
У ноч з 25 на 26 траўня ён быў на канцэрце каля Мінскага мора.
Мяркуецца, што апошні раз мінчука Рыгора Брацянкова (1990 года нараджэння) бачылі там раніцай 26-га. Але дома малады чалавек так і не з’явіўся, паведамляе партал tut.by.
Ён быў апрануты ў сінія джынсы, футболку з малюнкам "рыбкі", доўгую куртку чорна-зялёнага колеру. Асаблівая прыкмета Брацянкова: на верхняй губе злева шнар ад укуса сабакі.
Праваахоўнікі просяць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць па тэлефонах 8 029 163 65 12 (Пошукава-выратавальны атрад) або па тэлефоне 102 (міліцыя).