Пасольства Беларусі ў Канадзе: Спыняем працу з 1 верасня
Закрываецца пасольства Беларусі ў Канадзе. Адпаведная ўрадавая пастанова апублікаваная на Нацыянальным інтэрнэт-партале.
На сайце беларускага пасольства паведамляецца, што яно спыніць працу з 1 верасня 2021 года. Беларусам, якія жывуць у гэтай краіне, у далейшым рэкамендуецца звяртацца ў генконсульства Беларусі ў Нью-Ёрку.
Пасольства Беларусі ў Канадзе дзейнічала з 1997 года.
Пра неабходнасць "аптымізацыі" беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтв у замежжы ў красавіку заявіў Аляксандр Лукашэнка. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей анансаваў, што пасольства закрыюць у тых краінах, дзе яны не даюць "неабходнай знешнеэканамічнай аддачы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.