Патопы ў Мінску з-за дажджоў могуць спыніцца ўжо ў 2017 годзе
Ужо ў 2017 годзе праблема падтапленняў у Мінску можа быць у вялікай ступені вырашаная. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" заявіў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Камісія з ім на чале падчас аб'езду тэрыторыі Заводскага раёна наведала сажалку-рэгулятар з ачышчальнымі збудаваннямі ў раёне вуліцы Інжынернай. Цяпер гэтае збудаванне знаходзіцца на рэканструкцыі.
Па словах чыноўніка, за час эксплуатацыі збудавання на дне сажалкі-рэгулятара назапасіўся вялікі пласт глею — да 4 м. Глей замінаў нармальнаму функцыянаванню рэгулятара, бо той не мог прыняць патрэбную колькасць вады падчас залеваў. У выніку гэта і стала асноўнай прычынай падтапленняў у Мінску.
Цяпер дно сажалкі чысціцца, а на яго плаціне плануецца стварыць сістэму рэгулявання, якая дазволіць трымаць ўзровень вады ў сажалцы-рэгулятары на неабходным узроўні.
Рэканструкцыя адбываецца некалькі этапаў і каштуе каля 150 млрд руб.
Як паведамляецца, у гэты рэгулятар паступаюць сцёкі з некалькіх дажджавых калектараў — "Сляпянкі", "Дражні" і прамзоны "Шабаны".