Патрыярх Кірыл наведае Беларусь у чэрвені

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Беларусь у чэрвені сёлета ў рамках святкавання 1000-годдзя з дня скону святога роўнаапостальскага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі. Пра гэта паведаміў журналістам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

“Мы верым, што святы роўнаапостальскі князь Уладзімір знаходзіцца ў царстве Божым, таму святкуем гэту падзею. З ёй будзе звязанае наведванне Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам Беларусі. Мы чакаем, што 20, 21, 22 чэрвеня Найсвяцейшы прыедзе. Спадзяемся, што ўсё будзе ўдала і яго графік не ссунецца”, — цытуе мітрапаліта Кірыла TUT.by

28 ліпеня сёлета спаўняецца 1000 год з дня смерці святога роўнаапостальскага князя Уладзіміра. У тым ліку гэты дзень лічыцца днём хрышчэння Русі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі