Паўла Дурава падазраюць у 12 злачынствах

Павел Дураў

Павел Дураў / Getty Images

Затрыманне Паўла Дурава звязанае з адміністраваннем месенджара Telegram. Яго падазраюць у 12 злачынствах. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры Парыжа, піша novayagazeta.eu.

У прыватнасці, Дурава падазраюць у наступных злачынствах:
— саўдзел у адміністраванні анлайн-платформы для правядзення незаконных здзелак арганізаваных груп;
— адмова перадаць па запытах праваахоўных органаў інфармацыю або дакументы, неабходныя для правядзення расследавання;
— саўдзел у захоўванні парнаграфічнага кантэнту з непаўналетнімі;
— саўдзел у распаўсюдзе наркотыкаў;
— саўдзел у кіберзлачынствах;
— саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаваных злачынных груповак.

Дурава могуць пакінуць пад вартай да 28 жніўня.

Як расказвала Еўрарадыё, яго затрымалі ўвечары 24 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі