"Не палітычнае рашэнне" — Макрон пракаментаваў затрыманне Дурава
Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон выказаўся з нагоды затрымання заснавальніка і кіраўніка Telegram Паўла Дурава. "Гэта ніяк не палітычнае рашэнне", — напісаў прэзідэнт Францыі ў сацсетках.
Макрон падкрэсліў, што Францы глыбока прыхільная свабодзе слова і камунікацыі, інавацыям і духу прадпрымальніцтва.
"У дзяржаве, дзе кіруе вяршэнства закона, свабоды падтрымліваюцца ў рамках закона, як у сацыяльных сетках, так і ў рэальным жыцці, каб абараняць грамадзян і паважаць іх асноўныя правы.
Судовая сістэма, цалкам незалежная, павінна забяспечваць выкананне закона. Арышт кіраўніка Telegram на французскай зямлі адбыўся ў рамках судовага расследавання", — падкрэсліў ён.
Паўла Дурава затрымалі 24 жніўня ў аэрапорце "Ле-Буржэ", калі ён прызямліўся і выйшаў са свайго прыватнага джэта.
Сёння французская паліцыя афіцыйна заявіла, што яго вінавацяць у адмове ад супрацоўніцтва ў сувязі з фінансавымі і кіберзлачынствамі ў Telegram.
I have seen false information regarding France following the arrest of Pavel Durov.
— Emmanuel Macron (@EmmanuelMacron) August 26, 2024
France is deeply committed to freedom of expression and communication, to innovation, and to the spirit of entrepreneurship. It will remain so.
In a state governed by the rule of law,…
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.