Павал Севярынец: Бліжэй да суда ўсё паціху прыходзіць у норму

Таццяна Севярынец гаворыць, што ён пазначаны нумарам 17, але гэта толькі дзясятая пісьмовая вестка, што дайшла да іх з турмы. "Павал у лісце спрабуе нас падбадзёрыць, шмат жартуе. Паведамляе, што пачаў атрымліваць лісты ад сяброў. А напрыканцы прыпіска: "Няхай не бянтэжыцца сэрца ваша і не страшыцца", – распавяла падрабязнасці Таццяна Севярынец.

Спадарыня Севярынец заўважыла ў лісце вельмі дзіўную фразу: "Бліжэй да суда ўсё паціху прыходзіць у норму". "Мы з мужам доўга думалі над гэтым і прыйшлі да высновы, што хутчэй за ўсё пасля заявы Алеся Міхалевіча пра катаванні цэрберы з КДБ крыху суцішыліся", – гаворыць жанчына.

Яна таксама паведаміла, што 9 сакавіка заключыла дамову з новым адвакатам Паўла. Прозвішча яна паведамляць не хоча, пакуль не развязаныя ўсе фармальнасці. І спадзяецца, што найбліжэйшым часам КДБ дазволіць адвакату сустрэцца з падабаронным, бо хутка матэрыялы справы мусяць перадаць у суд, паведамляе belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі