Павел Барадзін: Зя мяжой ніхто не ведае пра саюзную дзяржаву
"Я трохі шакаваны, але за мяжой ніхто не ведае пра саюзную дзяржаву" - заявіў сакратар саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі Павел Барадзін у Віцебску на дзяржфэсце "Славянскі базар".
Барадзін лічыць, што ягоная інстытуцыя мае патрэбу ў раскрутцы за мяжой. У той жа час, паводле Барадзіна, "узбекі, таджыкі, азербайджанцы і украінцы хапаюць за рукі і прагнуць у склад саюзнай дзяржавы".
Паводле звестак Паўла Барадзіна, на саюзную дзяржаву працуюць 26 тыс. прадпрыемстваў і 5 млн. рабочых месцаў. Усяго налічваецца 40 праграм, а бюджэт гэтай інстытуцыі, якая не адлюстраваная ў Канстытуцыях абедзьвюх краін, складае каля 5 млрд. расійскіх рублёў.
БелаПАН