Павел Якубовіч працуе ў міліцэйскай газеце
Павел Якубовіч працуе ў міліцэйскай газеце "На страже", пра гэта піша тэлеграм-канал "Папаратор". Былы галоўны рэдактар газеты "Беларусь сегодня" ("Советская Белоруссия") уладкаваўся ў яе штат.
Якубовіч кажа, што ўзначальвае грамадскі савет пры МУС і збіраецца пісаць па тэматыцы яго дзейнасці. Ён ужо апублікаваў два матэрыялы.
"Я цяпер на пенсіі — шмат вольнага часу, — цытуе Паўла Якубовіча nn.by. — Ну і я прафесійны журналіст, усё жыццё пішу ў журналістыцы... Было б вельмі дзіўна, калі б адкінуў пяро".
Паўлу Якубовічу праз месяц споўніцца 73 гады. Галоўным рэдактарам "СБ" ён быў з 1995 года. Вызвалены ад пасады ў лютым 2018-га. Яго змяніў Дзмітрый Жук, кіраўнік БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.