У Беларусі прапануюць збіраць сродкі на мемарыял у Курапатах

У Беларусі прапануюць збіраць сродкі на мемарыял у Курапатах

У Беларусі прапануюць збіраць сродкі на мемарыял у Курапатах, месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта было заяўлена па выніках "круглага стала", які прайшоў у рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня". Мяркуецца, што ў Курапатах пад Мінскам можна стварыць Усебеларускі мемарыял памяці і смутку, устанавіць памятны знак. Першым крокам была названая дабрачынная акцыя па збору сродкаў, наступным — распрацоўка праекту памятнага знаку.

Галоўны рэдактар "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч лічыць, што "павінны быць максімальна шырокі конкурс, публічнае абмеркаванне ідэяў, каб якмага больш людзей маглі выказаць сваё меркаванне". У справе Курапатаў Якубовіч збіраецца звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб перадаць прапановы, выпрацаваныя па выніках "круглага стала".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі