У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу пра сталінскія расстрэлы ў Курапатах

Кніга пра Курапаты / Euroradio
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу пра сталінскія расстрэлы ў Курапатах. "НКВД забіваў у Курапатах..." выйшла ў 2019 годзе.
Таксама ў "Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" дадалі альбом "БНР-100: Святкаванне 100-гадовага юбiлею ў Беларусi i ў замежжы" і нумар часопіса Беларускай асацыяцыі журналістаў "Абажур" (№ 3 ад 2018 года), прысвечаны тэме пераследу за прафесійную дзейнасць журналістаў беларускіх незалежных медыя.
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" ўжо дзясяткі кніг па гісторыі Беларусі, у тым ліку і тыя, што прысвечаныя рэпрэсіям савецкіх часоў. У РБ Аляксандра Лукашэнкі расследуюцца толькі нацысцкія злачынствы, а бальшавіцкія — не.
Летась на 4 гады зняволення асудзілі гісторыка Ігара Мельнікава (прызнаны палітвязнем), тры яго кнігі ў РБ аб'явілі "экстрэмісцкімі".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.