Еўрапейскія дыпламаты напярэдадні Дзядоў наведалі Курапаты

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяраў у Курапатах

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяраў у Курапатах / x.com/AstaAndr

Напярэдадні Дзядоў еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты — месца масавых расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій.

Дыпрадстаўнікі заходніх краін традыцыйна штогод наведваюць Курапаты на Дзяды.

На пачатку 90-х Дзяды былі афіцыйным дзяржаўным святам, у гэты дзень быў выходны. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі гэты дзень страціў афіцыйны статус. Аднак апазіцыя штогод ладзіла памінальныя акцыі. У Мінску да 2020 года адбывалася шэсце да Курапатаў.

Да высновы, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій, прыйшла пракуратура, якая правяла расследаванне яшчэ ў савецкі час. Тым не менш цяпер прапагандысты ўсё гучней заяўляюць, быццам там пахаваныя ахвяры гітлераўцаў.

У 2019-м улады знеслі частку крыжоў народнага мемарыялу, заявіўшы, што займаюцца ўпарадкаваннем. Гэта выклікала шматлікія пратэсты. Спыніць крыжалом заклікаў тагачасны мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

"Напярэдадні Дня памяці продкаў "Дзяды", у адпаведнасці з традыцыяй, еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да народнага мемарыяла Курапаты, каб ушанаваць памяць незлічоных жыццяў і невымерных талентаў, якія загінулі ў выніку таталітарызму", — напісала прадстаўніца Літвы Астра Андрыяўскене ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х.

Еўрапейскія дыпламаты напярэдадні Дзядоў наведалі Курапаты
Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяраў у Курапатах / x.com/AstaAndr
Еўрапейскія дыпламаты напярэдадні Дзядоў наведалі Курапаты
Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяраў у Курапатах / x.com/AstaAndr
Еўрапейскія дыпламаты напярэдадні Дзядоў наведалі Курапаты
Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяраў у Курапатах / x.com/AstaAndr

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі