У Беларусі ліквідуюць арганізацыю, якая ўдзельнічала ў абароне Курапатаў
![Курапаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/kurapaty-3011.jpg.jpg.webp?itok=TPGn6B8c)
Курапаты / Еўрарадыё
“Беларускую асацыяцыю ахвяраў палітычных рэпрэсій” ліквідуюць? Прынамсі менавіта для гэтага Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Мінскі гарадскі суд. Пасяджэнне будзе весці суддзя Наталля Пясенка, яно прызначана на 20 сакавіка.
Асацыяцыя зарэгістраваная 5 чэрвеня 1992 года. Яна займаецца месцамі пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, удзельнічала ў абароне ўрочышча Курапаты пад Мінскам.
Па звестках рэсурсу “Архівы Беларусі”, у Нацыянальным архіве Беларусі захоўваюцца сабраныя асацыяцыяй у 1990-х гадах дакументы, у тым ліку ўспаміны рэпрэсаваных грамадзянаў і іх сем’яў, спісы рэпрэсаваных і рэабілітаваных грамадзянаў, піша @pozirkonline.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.