Сын Паўла Якубовіча ўзначаліць упраўленне Белтэлекама?
Паводле неафіцыйных паведамленняў, Аляксей Якубовіч будзе кіраваць маркетынгавым упраўленнем.
Пра гэта паведамляе AFN.by са спасылкай на крыніцу ў профільным ведамстве. Бацька Аляксея , Павел Якубовіч, — галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта "СБ — Беларусь сегодня".
Паведамляецца, што Якубовіч-малодшы пераходзіць у Белтэлекам з кандытарскай фабрыкі "Камунарка". Дастаткова нядаўна яна з уласнасці Марата Новікава перайшла ў дзяржаўную ўласнасць.
Фота з сацыяльных сетак