Паводле просьбы маладафронтаўцаў ізалятар укамплектуюць шашкамі
Для бібліятэкі ў гродзенскім ізалятары няма памяшканняў. Але адміністрацыя
абавязкова набудзе ў наступным годзе для сваёй установы шашкі. Паводле просьбы
мясцовых маладафронтаўцаў. З ідэяй стварэння ў ізалятары бібліятэкі да кіраўніцтва Гродзенскага РАУС
звярнуўся маладафронтавец Яўген Скрабутан. На працягу пяці сутак, праведзеных у
верасні ў ізалятары сярод іншых затрыманых, хлопец бараніў сваю кнігу ад
сукамернікаў, якім таксама не было сябе чым заняць.
Яўген Скрабутан: “У мяне была кніжка з сабой. Гэта быў трэці том Караткевіча. Яны ўсе сядзелі і глядзелі на мяне, бо ім таксама хацелася што-небудзь пачытаць. А я не мог падзяліцца, бо чытаў сам. І яны чакалі, пакуль я прачытаю тую кніжку, каб узяць наступнаму”.
Хлопец напісаў ліст начальніку ізалятара з прапановай сабраць кнігі сярод актывістаў Маладога фронту і перадаць адміністрацыі для стварэння бібліятэкі. Але атрымаў адмову. Як сказаў Еўрарадыё начальнік гродзенскага ізалятара Андрэй Скуратаў, у іх проста няма вольнага памяшкання, каб рэалізаваць ідэю маладафронтаўца.
Андрэй Скуратаў: “Справа ў тым, што ў нас памяшканняў няма для бібліятэкі. Яны першапачаткова не планаваліся. Тут і так…. Чыста неабходныя для нашых мэтаў памяшканні ў нас”.
Начальнік ізалятара кажа, што кожны затрыманы мае права мець з сабой альбо атрымаць “з волі” любую літаратуру.
Андрэй Скуратаў: “На здароўе, часопісы, газеты, кнігі – гэта ўсё можна мець пры сабе, не забараняецца. Можна і перадаць іх любому зняволенаму”.
Можна пры сабе мець нават шахматы і шашкі. Вось толькі Яўген Скрабутан сумняецца, што затрыманне можна прадбачыць і мець на запас штосьці, чым можна бавіць час у камеры.
Яўген Скрабутан: “Калі цябе затрымліваюць раптоўна, не паклапоцішся пра такія рэчы. І не маеш магчымасці зайсці дахаты па кніжку, каб яна ў цябе была”.
Атрымаўшы адмову наконт стварэння бібліятэкі, гродзенскія маладафронтаўцы набылі 5 камплектаў шашак і прынеслі ў ізалятар. Але і іх у хлопцаў не прынялі.
Яўген Скрабутан: “Начальнік хоць і падзякаваў, але сказаў, што іх могуць не так зразумець. Таму адмовіліся і не прынялі”.
Толькі адзін камплект перадалі актывісты гродзенскаму кіраўніку АГП Юрасю Істоміну, які на той момант знаходзіўся ў ізалятары.
Еўрарадыё начальнік ізалятара Андрэй Скуратаў паабяцаў, што ў наступным годзе шашкі яны для зняволеных абавязкова набудуць.
Андрэй Скуратаў: “Шашкі набудзем, гэта ж не так дорага. У бюджэце не было закладзена – мы ж не так даўна пачалі працаваць, новы ізалятар”.