Пайшоў з жыцця сябра БСДП Віталь Рудкоўскі
Памёр Віталь Рудкоўскі
Пра яго смерць паведамілі аднапартыйцы. Прычыны смерці невядомы.
"Віталь быў актыўным сябрам партыі, вылучаўся з'ездам кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў у 2019 г., аднак не быў зарэгістраваны.
Сябры сацыял-дэмакраты выражаюць спачуванні родным і блізкім памерлага.
Спачывай з мірам, дарагі таварыш!" - гаворыцца ў паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.