Памёр былы дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху Уладзімір Нісцюк
Уладзімір Нісцюк
Памёр былы дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху Уладзімір Нісцюк. Пасля адыходу ад палітыкі ён займаўся развіццём альтэрнатыўнай энергетыкі. У апошнія гады змагаўся з цяжкай хваробай.
"Былы сябра БСДП адышоў у лепшы свет 15 лістапада 2023 года, аднак пра яго смерць ад анкалогіі, з якой ён змагаўся доўгі час, стала вядома толькі зараз. Сацыял-дэмакрату было 73 гады", — піша партыйная прэс-служба.
Нісцюк — падпалкоўнік запасу, ваенны перакладчык нямецкай мовы. Сайт Мінскай сувораўскай вучэльні нагадвае, што ў 1994-м ён быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі (кіраваў прэс-цэнтрам штаба). Пасля ўдзельнічаў у сацыял-дэмакратычным руху. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання і падтрымаў імпічмент Лукашэнку.
У БСДП Уладзімір Нісцюк быў намеснікам старшыні партыі. У 2008-м сышоў з яе праз канфлікт з абраннем старшынёй Анатоля Ляўковіча. Працаваў дырэктарам ТАА "Белветраэнерга" і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі "Узнаўляльная энергетыка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.