Пчаляры вызначылі, дзе ў Беларусі робяць самы смачны мёд

Мёд

Мёд / Скрыншот

Эксперты з Беларусі, Расіі, Літвы, Грузіі і Кітая вызначылі, дзе ў Беларусі робяць самы смачны мёд. У сёлетнім конкурсе "Лепшы мёд сезона" перамог Любанскі лясгас.

На конкурс было пададзена каля 100 узораў мёду ад зарэгістраваных пчаляроў і пчалярскіх гаспадарак Беларусі. Спачатку пераможцаў вызначалі ў некалькіх намінацыях. А потым аднаму з іх уручылі гран-пры. У гэтым годзе яго ўзялі медаводы з Любані, што ў Мінскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі