Перад прэс-канферэнцыяй Януковіча ў журналіста забралі яблык
Выступ экс-прэзідэнта Украіны адбудзецца ў выстаўным цэнтры "ВерталЭкспа" ў Растове-на-Доне.
Месца правядзення прэс-канферэнцыі Віктара Януковіча ачэпленае паліцыяй. Як перадае карэспандэнт УНІАН, плошча перад будынкам перакрытая металічнай агароджай. Журналістаў за яе пускаюць толькі пры паказе пасведчання.
У будынак прайсці можна толькі пасля ўважлівага нагляду асабістых рэчаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў просяць журналістаў выкідваць усё лішнія прадметы. У прыватнасці, у аднаго з журналістаў папрасілі выкінуць яблык. Міліцыянты патлумачылі гэта асцярогай перад тым, каб выпадкова не кінулі яблык у Януковіча.
Пачатак прэс-канферэнцыі запланавана на 16-ю паводле мінскага часу.
Фота — lenta-ua.net