"Пераслед "Вясны" пачаўся пасля прыезду ў Вільню Макея"
Літоўскі палітык Мечыс Лаўрынкус распавёў пра цікавыя супадзенні і памылкі Далі Грыбаўскайтэ ў справе Бяляцкага.
Вядомы літоўскі палітыкі Мечыс Лаўрынкус лічыць, што выдача інфармацыі пра рахункі Бяляцкага – "не тэхнічная памылка, а можа і сістэмная дзейнасць, якой мусіць зацікавіцца не толькі Сейм".
У сваёй публікацыі для Lietuvos Rytas ён заўважае пра супадзенне з пачаткам пераследу праваабаронцаў і візітамі пасланцоў Лукашэнкі.
"З якой мэтай пасля снежаньскіх выбараў... ужо 5-га студзеня літоўскую прэзідэнтуру наведаў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, а 27 студзеня – старшыня адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей? Пра іх візіты няма ніякай інфармацыі. Дарэчы, з гэтага часу ў Беларусі пачаўся інтэнсіўны пераслед апазіцыйнай арганізацыі “Вясна"
Мечыс Лаўрынкус піша, што за ганебную сітуацыю з выдачай беларускай апазіцыі адказная прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ, якая правяла няўдалую рэформу дзяржаўных органаў. Палітык заўважае, што раней прававыя запыты з іншых краін праходзілі ацэнку і Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, цяпер жа "кожны орган працуе індывідуальна".
Фота: Valdas Kopūstas/ELTA