Перастаў адкрывацца сайт "Камсамольскай праўды ў Беларусі"
Пасля выбараў "КП у Беларусі" мела праблемы з выхадам і распаўсюдам друкаванай версіі
Перастаў адчыняцца сайт выдання "Камсамольская праўда ў Беларусі". Рэсурс недасяжны і ў Беларусі, і ў іншых краінах.
Пры спробе зайсці на сайт з'яўляецца апавяшчэнне, што "доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам РБ "Аб сродках масавай інфармацыі".
Напярэдадні на сайце "Камсамольскай праўды ў Беларусі" выйшла інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зэльцэра — мінчука, які стрэліў у супрацоўніка КДБ, калі сілавікі выбілі дзверы і ўварваліся ў яго кватэру. Дзяўчына адклікалася пра Зэльцэра станоўча, казала, што ён заўсёды быў за праўду і мог пастаяць за сябе.
Пасля з'яўлення гэтага інтэрв'ю ў шэрагу праўладных тэлеграм-каналаў сталі гучаць заклікі закрыць выданне.
У мінулым годзе пасля выбараў "Камсамольская праўда ў Беларусі" мела праблемы з выхадам і распаўсюдам сваёй друкаванай версіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.