Тэракт у Парыжы, загінулі 12 чалавек (фота, відэа)

12 чалавек (сярод іх 2 паліцэйскіх і 4 мастакоў) загінулі 7 студзеня ў Парыжы ў офісе сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. У ліку загінулых быў галоўны рэдактар выдання і карыкатурыст Стэфан Шарбанье (ён памёр у бальніцы ад атрыманых раненняў). Там з'явіліся двое невядомых людзей у масках (трэці быў на вуліцы), якія стралялі ў супрацоўнікаў з аўтаматаў Калашнікава. Перад гэтым яны патрабавалі, каб журналісты называлі свае прозвішчы. Некалькі чалавек здолелі схавацца на даху будынку (гл. фота з твітара знізу). Сярод 10 параненых 4 знаходзяцца ў крытычным стане.

Нападнікі былі апранутыя ў тыповую для джыхадзістаў вопратку, абодва былі ў чорных масках і разгрузках колеру хакі. Яны крычалі "Алаху Акбар!". Месца здарэння злачынцы пакінулі на чорным аўтамабілі. У Парыжы праводзіцца аперацыя па іх пошуку, у горадзе з'явіліся блок-пасты.

На месца трагедыі выязджаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, які заявіў, што адбыўся тэрарыстычны акт.

ВВС нагадвае, што раней выданне ўжо цярпела ад нападаў пасля публікацый карыкатур на мусульманскіх лідараў.

Менш чым за гадзіну да нападу ў афіцыйным акаўнце @Charlie_Hebdo з'явілася карыкатура на лідара групоўкі "Ісламская дзяржава" Аль-Багдадзі.

На цяперашні момант гэта апошні твіт @Charlie_Hebdo, твітар-акаўнт выдання замарожаны, паведамляе ВВС.

Сусветныя лідары асудзілі тэрарыстычны акт у Парыжы.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі