Першыя чарніцы на мінскім рынку (фотафакт)
У Мінску на Камароўскім рынку з'явіліся першыя чарніцы. Прадаюць іх толькі ў адной кропцы па 10 рублёў за 0,5 л. Фота з'явілася на старонцы Камароўкі ў Instagram. Адзначаецца, што чарніцы прывезлі з-пад Асіповічаў.