Песняры адмовіліся ад Еўрабачання самі, а Сапацькову не дазволіў Сярога
Еўрарадыё даведалася пра падрабязнасці адбору ў паўфінал Еўрафэсту.
Са 116 пададзеных заяў на адборачны тур было дапушчана 98 ўдзельнікаў. Аднак не змаглі з’явіцца Песняры і Максім Сапацькоў – таму з конкурсу іх знялі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік праекту Аляксандр Ціхановіч.
Аляксандр Ціхановіч: “Песняры”самі адмовіліся, бо не паспелі дарабіць песню да канца. А Сапацькову выступаць не дазволіла кіраўніцтва. Ён з’яўляецца артыстам прадзюсерскага цэнтра “Сярогі”, і таму ў іх свае разборкі”.
Сябры журы адмаўляюцца казаць, хто з канкурсантаў спадабаўся найбольш і хто стане фаварытам у паўфінале. Ядвіга Паплаўская нават прызналася, што не памятае назваў усіх гуртоў і імёнаў выканаўцаў, якія працягнуць барацьбу за паездку ў Маскву. Яна адзначыла, што асноўную ўвагу пры адборы 15 лепшых журы надавала менавіта песні і яе выкананню. Сам нумар застаўся на другім плане.
Ядвіга Паплаўская: “Так як справа звязана з вакалам, то павінна быць бездакорная інтанацыя, вакальнае майстэрства, выразнасць, артыстычнасць. Артыст мусіць быць у гармоніі, гэта мусіць быць адзінае цэлае артыста і песні, павінна быць энергетыка станоўчая, павінен быць унутраны зарад такі магутны, каб можна было за тры хвіліны выказаць ўсё, што можна выказаць. Усё ж такі лічыцца гэты конкурс песенным. І цяпер на нумар мала хто звяртаў увагу”.
Нагадаем, паўфінал Еўрафэсту адбудзецца 15 снежня. На ім будуць адабраныя 5 ўдзельнікаў.
Вось так выглядае спіс паўфіналістаў:
1. Спявачка Дамініка (былая Забава)
2. Гурт "Вецер у галаве"
3. В.Бялова
4. Аляксей Крэчат
5. Дзядзя Ваня
6. Спявачка Сінге Рын
7. Група "Litesound"
8. Дакота
9. Венера
10. Гюнеш
11. Група "Кола"
12. Ганна Благава і Юры Вашук
13. Група "Champions"
14. Аляксандр Патліс
15. Пётр Ялфімаў
Фота: belarus.esckaz.com