Placebo апублікавалі трэк-ліст будучага альбома і анансавалі сінгл

16 верасня чакаецца прэзентацыя новага альбома гурта Placebo. Сёмы па ліку дыск калектыву атрымаў назву “Loud Like Love”. У яго патрапіла 10 кампазіцый:

1. Loud Like Love

2. Scene Of The Crime

3. Too Many Friends

4. Hold On To Me

5. Rob The Bank

6. A Million Little Pieces

7. Exit Wounds

8. Purify

9. Begin The End

10. Bosco

Прадзюсерам новай праграмы выступіў Адам Ноўл, вядомы па працы з Red Hot Chilli Peppers і dEUS. Альбом выйдзе на 4 носьбітах: на звычайным CD, вініле, у фармаце digi-pack разам са студыйным DVD і ў выглядзе “3D lenticular super deluxe box set”. Папярэдне замовіць альбом можна ўжо цяпер на сайце гурта.

Адзін трэк з альбома “Too Many Friends” выйдзе ў выглядзе сінгла. Платна спампаваць яго можна будзе ўжо 8 ліпеня.

Самі ж музыкі цяпер знаходзяцца ў Лос-Анжалесе, дзе здымаюць кліп на будучы сінгл. Прэзентаваць відэа гурт абяцае ўжо праз некалькі тыдняў.

Адначасова з анонсам альбома, Placebo пацвердзілі свой намер адправіцца ў тур па Еўропе, які пачнецца ў Варшаве 12 лістапада.

Нагадаем, апошні студыйны альбом Placebo "Battle For The Sun", выпушчаны праз сетку незалежных замежных партнёраў, стаў нумарам 1 у дзесяці розных краінах і ўвайшоў у топ-5 у дваццаці краінах. Гэты ж альбом акупаваў першае месца ў еўрапейскім чарце Billboard на цэлыя два тыдні.

У Мінску Placebo адыгралі апошні канцэрт (фота+відэа канцэрта)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі