План па зніжэнні энергаёмістасці ВУП паменшылі ў два разы

Энергаэфектыўнасць як яна мусіць выглядаць / inventure.com.ua
Энергаэфектыўнасць як яна мусіць выглядаць / inventure.com.ua

Урад унёс змены ў дзяржаўную праграму "Энергазберажэнне" на 2016-2020 гады. План па зніжэнні энергаёмістасці ВУП паменшылі ў два з лішнім разы. Пяць гадоў таму яе планавалі скараціць на 1,6% да 2021 года. А цяпер вырашылі, што хопіць і 0,7%.

Усё праз тое, што у 2019 годзе энергаёмістасць ВУП зніжалася павольней, чым было запланавана: замест скарачэння на 1,5% выйшла ўсяго 1,3%. А ў 2020 годзе, па абноўленым прагнозу, яна і зусім будзе расці, а не зніжацца: замест скарачэння на 0,2% запланаваны рост на 0,5%.

Энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту — суадносіны энергіі, неабходнай для яго вытворчасці, да яго велічыні. Інакш кажучы — выдаткі на энергію і паліва да аб'ёму ВУП. Гэты паказчык выкарыстоўваецца для ацэнкі энергетычнай эфектыўнасці нацыянальных эканомік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі