Полацкімі маладафронтаўцамі зацікавіліся міліцыянты
У Полацку міліцыянты дапыталі некалькіх юнакоў і дзяўчат наконт іх удзелу ў арганізацыі "Малады фронт", не зарэгістраванай у Беларусі. Сярод дапытаных, як паведамляе сайт "Маладога фронту", ёсць непаўналетнія — Кацярына Жогаль і Карэн Платонаў. Моладзевы актывіст Мікола Дзенісенка распавёў Еўрарадыё, што ў цэнтры ўвагі праваахоўнікаў апынуліся Зміцер Сакалоў і Дзяніс Хабіраў.
Дзенісенка: Выклікалі, пыталіся пра дзейнасць "Маладога фронту". У асноўным, у выбарчы перыяд... Наконт байкоту, наконт увогуле складу арганізацыі — колькі, што, як... У прынцыпе. хлопцы адмаўляліся ад дачы паказанняў.
Па словах Дзенісенкі, найбольшую асобу ў міліцыянтаў выклікала асоба Алеся Круткіна: да яго і прыязджалі дадому, і распытвалі пра яго іншых. Допытамі кіраваў маёр Полацкага РАУС Іван Крахоткін, які пастаянна затрымлівае полацкіх маладафронтаўцаў падчас вулічных акцыяў, адзначыў Дзенісенка.