Полк імя Каліноўскага: “Ніякіх атак з боку Беларусі не адбылося”
На мяжы / Белсат
“Ніякіх атак з боку Беларусі не адбылося”, — сцвярджаюць у Палку імя Каліноўскага. Інфармацыю пра тое, што нібыта з боку нашай краіны адбыўся ракетны ўдар па Украіне 5 жніўня, вайскоўцы называюць “чарговай спробай Расіі ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў паўнамаштабную вайну”.
“Беларусь знаходзіцца пад вайсковай акупацыяй Расіі, а Пуцін праігравае ў вайне, якую сам і распачаў”, — кажуць у палку.
Пра гэта таксама піша тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн":
"Больш за тое, у раёне 19:00 не было зафіксавана ніводнага ўзлёту самалётаў, якія патэнцыйна маглі б запусціць ракету, а таксама не зафіксавана ўезду самалётаў у зону патэнцыйнага пуску ракеты.
Акрамя таго, адзначым, што пасля паведамлення аб нібыта "пуску ракеты з тэрыторыі Беларусі" мы атрымалі дастатковую колькасць абвяржэнняў з найбольш верагодных месцаў пуску".
5 жніўня Расія нанесла ракетны ўдар па Украіне. Пасля абвяшчэння трывогі ўкраінскія ВПС паведамілі, што ракеты былі запушчаныя і з тэрыторыі Беларусі.
Навіна імгненна абляцела ўкраінскія паблікі (і допісы былі вельмі эмацыйныя), аднак больш інфармацыі наконт пускаў ракет з Беларусі не было. У беларускіх медыяў пацвердзіць іх не атрымалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.