Польшча і Нямеччына прапануе ЕС абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі
Старшыні парламенцкіх камітэтаў па міжнародных справах Польшчы і Нямеччыны Анджэй Халіцкі і Рупрэхт Поленц заклікалі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краінаў Еўрасаюза склікаць спецыяльнае паседжанне Савету ЕС, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі і ўзгадніць адпаведныя крокі, перадае БелаПАН. На думку Халіцкага і Поленца, падзеі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, сведчаць пра поўную адсутнасць павагі да агульнаеўрапейскіх прынцыпаў і стандартам з боку прэзідэнта Лукашэнкі.
Ініцыятыву павінны выявіць Польшча і Нямеччына, магчыма, разам са Швецыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Аўтары заявы прапануюць, каб па ініцыятыве Літвы, якая старшынствуе ў АБСЕ, сітуацыяй у Беларусі заняліся адпаведныя органы арганізацыі.