Помнік князю Альгерду можа з’явіцца ў Віцебску ў гэтым месяцы

Адкрыццё помніка ўнесенае ў праграму ўрачыстасцяў з нагоды 1040-годдзя абласнога цэнтра і павінна адбыцца 27 чэрвеня ў 15:00, інфармуюць “Народныя навіны Віцебска”.


Як і планавалася, помнік князю, які пабудаваў віцебскія замкі, усталююць насупраць Свята-Васкрасенскай царквы недалёка ад ратушы, дзе ўжо чатыры гады стаіць пусты пастамент, аздоблены барэльефамі гэтых замкаў.



Аднак за час шматгадовай эпапеі з ўшанаваннем памяці князя Альгерда паспеў змяніцца аўтар манумента. Замест праекту віцебскага скульптара Валерыя Магучага, які быў выйграў конкурс, цяперашні варыянт помніка створаны сталічным скульптарам Сяргеем Бандарэнкам — найбольш знакамітым сваімі скульптурнымі выявамі коней.



Уласна канцэпцыя помніка не змянілася — князь Альгерд з непакрытай галавой у баявым рыштунку сядзіць на кані, трымаючы на правай руцэ сокала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі