Попел вулкана Папокацепетль выпаў у сталіцы Мексікі (відэа)
Мэр Мехіка напісаў у сваім мікраблогу ў Twitter: "Нам дакладваюць аб падзенні попелу ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна Мільпа-Альта".
У той жа час спецыялісты не выключаюць магчымасці падзення попелу і ў іншых раёнах, у асноўным у паўднёвай частцы Мехіка, размешчанай бліжэй за ўсё да вулкану, інфармуе РІА "Новости".
Раней актыўнасць Папокацепетль прывяла да частковага прыпынку палётаў з міжнароднага аэрапорта мексіканскага горада Пуэбла, размешчанага непадалёк. Галоўнай небяспекай для самалётаў можа стаць попел, які выкідваецца з жарала вулкана на вышыню ў некалькі кіламетраў.
Папокацепетль, назва якога перакладаецца з мовы ацтэкаў як "Дымячая гара", падымаецца над узроўнем мора на 5,4 тысячы метраў. Ён ужо даўно стаў адным з сімвалаў Мексікі. Вулкан размешчаны ў 55 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Мехіка.
Фота — ria.ru