Попыт на вінілавыя пласцінкі ў Вялікабрытаніі дасягнуў піка з 1990 года

Меламаны адзначаюць калекцыйны патэнцыял вінілавых пласцінак

Меламаны адзначаюць калекцыйны патэнцыял вінілавых пласцінак / pixabay.com

Попыт на вінілавыя пласцінкі, на нелічбавыя музычныя рэсурсы, у Вялікабрытаніі дасягнуў піка з 1990 года. У параўнанні з мінулым годам іх продаж вырас на 11,7% — да 5,9 млн адзінак, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Найлепш прадаецца перазапісаны альбом Тэйлар Свіфт "1989", на другім месцы новы альбом гурта Rolling Stones "Hackney Diamonds".

Продажы касет таксама застаюцца высокімі, перавышаючы 100 тысяч адзінак чацвёрты год запар.

Нягледзячы на тое, што прыкладна 80% запісанай музыкі ў свеце па-ранейшаму распаўсюджваецца ў лічбавым выглядзе, вініл набірае папулярнасць. Меламаны адзначаюць яго калекцыйны патэнцыял, а аўдыяфілы — лепшую якасць гуку.

Попыт на вінілавыя пласцінкі ў Вялікабрытаніі дасягнуў піка з 1990 года
Аўдыяфілы адзначаюць лепшую якасць гуку / pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі