Пра Трампа і Сі, адносіны ЗША і Кітая і размову Коўла з Ціханоўскай — эфір
Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 13 траўня выправіўся з афіцыйным візітам у Кітай. Асноўныя мерапрыемствы яго візіту, які ажыццяўляецца па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, запланаваны на 14–15 траўня. І гэта першы візіт прэзідэнта ЗША ў Кітай з 2017 года. Мяркуецца, што ў выніку гэтай сустрэчы будзе дасягнута дамоўленасць пра візіт кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна ў ЗША. Дарэчы, Трамп перад вылетам не выключыў, што цягам бягучага года наведае Расію. А вось пра візіт у Беларусь ці пра паездку Лукашэнкі ў ЗША нічога не сказаў. Але ў Мінск неўзабаве прыедзе адзін з самых вядомых прапаведнікаў ЗША — Франклін Грэм, блізкі да Дональда Трампа і сябра спецпасланніка Джона Коўла. Таго самага Коўла, які 13 траўня пахваліўся ў сацсетках “добрай” размовай па тэлефоне са Святланай Ціханоўскай.
Чым адметны візіт Трампа ў Кітай і ў чым прычына амерыкана-кітайскага супрацьстаяння? Ідэалогія ці грошы — што робіць ЗША і Кітай ворагамі, і якую ролю ў гэтым супрацьстаянні адыгрывае Расія? Чым цікавы візіт у Мінск прапаведніка Франкліна Грэма і чаму напярэдадні сваёй сустрэчы з Лукашэнкам спецпасланнік Коўл апублічыў факт размовы з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 15:00.