Прадстаўнік СААЗ у Беларусі: высілкі для стрымлівання каранавіруса недастатковыя
Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў у каментары TUT.by выказаўся наконт сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў нашай краіне. Ён заявіў пра адсутнасць "адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання". Бердыклычаў звяртае ўвагу на статыстыку Міністэрства аховы здароўя Беларусі, з якой вынікае, што "назіраецца ўстойлівы рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 на працягу апошніх чатырох з паловай тыдняў". І "тэмп прыросту" з'яўляецца адным з самых высокіх у Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.