Пракуратура дагэтуль шукае відавочцаў гібелі Сашка Білага

Як паведамляе УНН, у сувязі з  расследаваннем Ровенская пракуратура просіць адгукнуцца відавочцаў і асобам, якім вядома пра абставіны смерці Сашка Білага. 

Нагадаем, што Аляксандр Музычка з 2013 года быў каардынатарам "Правага сектара" ў заходніх абласцях Украіны, актыўны ўдзельнік Ровенскага Еўрамайдану. 

Ён загінуў у ноч з 24 на 25 сакавіка падчас затрымання праваахоўнікамі. Цела Сашкі Білага знайшлі каля кавярні "Тры карасі". На целе забітага былі агнястрэльныя раненні ў нагу і сэрца. 

За дзесяць дзён да гібелі Сашко Білы ў відэазвароце звяртаўся ў праваахоўныя органы з папярэджаннем, што яго могуць "прыбраць".

Фота — ves.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі