Праваабарончаму аб'яднанню "Беларускі Хельсінскі камітэт" — 12 гадоў

1 снежня рэспубліканскаму праваабарончаму грамадскаму аб'яднанню "Беларускі Хельсінскі камітэт" (БХК) спаўняецца 12 гадоў. Беларускі Хельсінскі камітэт — правадзейны член Міжнароднай Хельсінскай федэрацыі, якая мае кансультацыйны статус пры ААН і АБСЕ. Галоўная мэта аб'яднання — абарона ў Беларусі правоў чалавека, гарантаваных Канстытуцыяй, а таксама дэклараваных Хельсінскімі пагадненнямі і іншымі міжнароднымі дагаворамі.

Камітэт выяўляе факты парушэння правоў чалавека і праводзіць розныя мерапрыемствы з мэтай дамагчыся выканання міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе нашай краінай.

Дзейнасць БХК таксама накіравана на спрыянне развіццю праваабарончага руху ў рэгіёнах краіны. У 1998 годзе БХК быў узнагароджаны прэміяй Еўрапейскага саюза і ЗША за ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі