Правадыр данецкіх сепаратыстаў Дзяніс Пушылін пайшоў у адстаўку

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" віцэ-спікер парламенту данецкіх сепаратыстаў Уладзімір Маковіч.

“Дзяніс цяпер знаходзіцца ў Маскве. Ён даслаў на маё імя ліст з просьбай аб вызваленні з займанай пасады паводле ўласнага жадання. На сесіі савета гэтае пытанне было пастаўленае на галасаванне. Дэпутаты падтрымалі адстаўку Пушыліна”, — заявіў ён.

Маковіч не ўдакладніў, паводле якіх прычын так званы спікер парламента самаабвешчанай рэспублікі наважыў сысці ў адстаўку.

Са слоў Маковіча, цяпер абавязкі Пушыліна выконвае ён. Месца спікера застаецца вакантным.

Да наступнага пасяджэння “вярхоўнага савета” будуць пададзеныя кандыдатуры прэтэндэнтаў на пасаду, якая, паводле канстытуцыі ДНР, уважаецца за кіраўніка самаабвешчанай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі