Брэсцкіх будаўнікоў прымусілі працаваць на каталіцкае Раство
25 снежня, на дзяржаўнае свята брэсцкі будтрэст №8 часткова працаваў.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Пры гэтым не пацвярджаецца інфармацыя, нібыта загад аб выхадзе на працу, выдадзены па будаўнічым трэсце, тычыўся толькі праваслаўных. Калі так і было, яго ў падрабязнасцях не давялі да людзей, кажа Раман Кісляк:
“Мае крыніцы інфармацыі ў вочы не бачылі загада. Як мне вядома, ён не быў даведзены ла людзей. Апарат кіравання працуе сёння, і будаўнічыя ўпраўленні некаторыя. Апарат кіравання працуе ў той час, як ніякія іншыя арганізацыі не працуюць. Гэта фікцыя нейкая выходзіць. Ні банкі не працуюць, ніхто... Прыйшлі, пасядзелі ў лёгкім недаўменні, паваландаліся… Большасць работ нельга выканаць у такі дзень”.
Нагадаем, адміністрацыя будтрэста №8 выдала загад аб пераносе працоўнага дня з 8 студзеня на 25 снежня. Фактычна, тым самым прадоўжылі на дзень святкаванне праваслаўнага Нараджэння Хрыстова.