Праз гомельскую мытню спрабавалі правезці кантрабанду дарагой біжутэрыі
На Гомельскім пункце мытнага афармлення "Церуха" затрымалі кантрабанду ювелірнай біжутэрыі і медычных сродкаў. Мытнікі знайшлі гэты тавар пад тэхналагічным люкам аднаго з вагонаў цягніка “Санкт-Пецярбург — Кіеў”, які ішоў праз Беларусь транзітам. Агульны кошт кантрабанды — 50 мільёнаў рублёў. Каму належалі рэчы, выявіць не ўдалося.