Праз тыдзень Літва адмяняе каранцін

Праз тыдзень Літва адмяняе каранцін

17 чэрвеня Літва адмяняе каранцін, уведзены ў сярэдзіне сакавіка 2020-га з-за распаўсюду каранавіруса. Такое рашэнне прыняў літоўскі ўрад. Яно грунтуецца на статыстычных даных — ужо больш за месяц у Літве фіксуецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці выпадкаў заражэння COVID-19. А ў апошні тыдзень траўня сітуацыя заўважна палепшылася. Таксама ўлічваецца і эпідэміялагічная сітуацыя ў Еўропе, паведамляе Delfi.

Паводле ўрадавай пастановы, замежнікі змогуць прыязджаць у Літву з краін Еўропы, у якіх за апошнія два тыдні колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам на 100 тысяч жыхароў не перавышае 25-ці. Калі лічба большая, то грамадзян гэтых краін чакае 14-дзённы каранцін.

Як вядома, у Беларусі рэгіструецца больш за 120 выпадкаў заражэння каранавірусам на 100 тысяч насельніцтва. У нашай краіне ўжо больш за 51 тысячу выпадкаў COVID-19 (+801), памерлі 288 чалавек (+6). У Літве зафіксавана 1733 выпадкі каранавіруса (+6), памерлі 74 чалавекі (+2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі