Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Дни" ад гурта Glofira
Песня — сумесны эксперымент гурта з бубначом Upward і Hedgehog In The Fog і былым гітарыстам Re1ikt.
Гомельскі гурт Glofira прадстаўляе на Еўрарадыё новы сінгл "Дни". Песня запісаная пры ўдзеле Аляксея Патапава — бубнача Upward і Hedgehod In The Fog, і Ягора Любічава, былога гітарыста Re1ikt, а цяпер сталага ўдзельніка Glofira.
"Атрымаўся такі сумесны эксперымент класічнага складу "Глафіры" і новых людзей, — распавядае лідар гурта Сяргей Сочнеў. — Таму сінгл адрозніваецца ад звыклай для гурта гукавой карцінкі і гучыць у больш аптымістычным ключы ў параўнанні з іншымі працамі гурта. Гэта песня пра рост асобы. Пра тое, як чалавек з маленькага дзіцяці прарастае ў вялікую і спелую асобу. Песня пра сваё месца ў жыцці".
25 ліпеня ў клубе "TNT" адбудзецца мінская прэзентацыя апошняга альбома Glofira "Всё о.к.". У межах канцэрта музыкі прадставяць публіцы канцэртную версію "Дней", а таксама пакажуць новыя беларускамоўныя і "Дыхаць" і "Бісайд" на вершы паэткі Вікі Трэнас, зробленыя з "металічнымі ноткамі ў духу Soundgarden", і новы эксперыментальны твор з элементамі дабстэпу.
Пачатак канцэрта ў 21:00. Уваход для дзяўчат бясплатны.