Прэзідэнт Чэхіі заклікае павялічыць лік патрулёў на межах ЕС у 9 разоў

Прэзідэнт Чэхіі заклікае павялічыць лік патрулёў на межах ЕС у 9 разоў

Колькасць салдатаў, якія мусяць патруляваць мяжы Еўрасаюза, занадта малая, лічыць прэзідэнт Чэхіі. Мілаш Зэман заклікае павялічыць лік патрулёў у дзевяць разоў.

Як інфармуе РБК, Еўрасаюз плануе стварыць адмысловае падраздзяленне для аховы сваіх межаў пасля ўвядзення больш жорсткіх правілаў уезду ў Шэнгенскую зону. У гэтым падраздзяленні, як плануецца, будзе працаваць каля 1500 чалавек. Дэталі, як чакаецца, абмяркуюць на саміце ў чэрвені.

Зэман паведаміў журналістам, што цалкам падтрымлівае гэтую ініцыятыву. Але запланаваную лічбу ён назваў смешнай. "Калі кожная краіна ЕС адправіць па 500 чалавек, то ў вас будзе 14 тысяч салдатаў", — заявіў ён.

Акрамя таго, на стварэнне новага падраздзялення спатрэбіцца паўгода. а за гэты час, кажа Зэман, у Еўропу могуць уехаць паўмільёна бежанцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі