Астэроід дапаможа раскрыць таямніцу жыцця, а на Зямлі крызіс бежанцаў— #ІхНоравы

Хтосьці даследуе космас, а хтосьці рыхтуецца варыць піва ва ўмовах дэфіцыту вады

Хтосьці даследуе космас, а хтосьці рыхтуецца варыць піва ва ўмовах дэфіцыту вады / @rubanau_collage

Чалавецтва не перастае ствараць сабе праблемы на Зямлі, затое ў космасе дамаглося чарговага поспеху. У выпуску сусветных навін расказваем, што новага мы можам даведацца пра Сонечную сістэму. А таксама, як ААН тэрмінова заклікае аб'ядноўвацца, каб наладзіць справы на малой касмічнай радзіме.

 

“Свет усё больш раздзяляецца”

Агенцтва ААН па справах бежанцаў знаходзіцца ў адной з самых складаных сітуацый за сваю 70-гадовую гісторыю. Рэкорднае перамяшчэнне людзей супадае з нястачай фінансавання і "непрадбачлівымі" паводзінамі краін, заяўляе кіраўнік агенцтва Філіпа Грандзі.

Канфлікты ў свеце — ад Украіны да Судана — прывялі да міграцыі каля 110 мільёнаў людзей. Тым часам некаторыя краіны, напрыклад, Славакія, зрабілі памежны кантроль больш жорсткім. Урад Германіі адчувае націск ультраправых сіл, якія патрабуюць падобных захадаў. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што краіна дабудуе ўчасткі сцяны на мяжы з Мексікай, каб процідзейнічаць нелегальнай міграцыі.

Астероид поможет разгадать тайну жизни, а на Земле кризис беженцев. #Их нравы
Суданскія бежанцы набіраюць ваду з крана ў лагеры бежанцаў / Reuters

Філіпа Грандзі заклікаў краіны шанаваць правы тых, хто шукае ратунку ад канфліктаў ці пераследаў, гарантаваныя Канвенцыяй аб бежанцах 1951 года.

Я вельмі прашу вас засяродзіцца хаця б на тых пытаннях, па якіх мы можам дамовіцца, і асабліва на тым, што людзі, вымушаныя пакінуць свае дамы з-за канфліктаў ці пераследаў, маюць правы як людзі, як бежанцы і перамешчаныя асобы. Задача, якую вы ўсклалі на УВКБ ААН, патрабуе вырашэння ў адзін з самых складаных момантаў нашай гісторыі. Свет становіцца ўсё больш падзеленым, раз'яднаным і засяроджаным на сваіх інтарэсах.

Напад ХАМАС на Ізраіль можа "прывесці да сур'ёзнай нестабільнасці", падкрэслівае Грандзі.

Сёлета арганізацыя сутыкнулася з нястачай фінансавання ў памеры $650 мільёнаў, а прагноз на 2024 год "выклікае яшчэ большую трывогу". Асноўнымі донарамі УВКБ ААН з'яўляюцца ЗША і Германія.

Недастатковая дапамога прымушае некаторых бежанцаў, напрыклад, тых, хто ўцякаў ад канфлікту ў Судане, здзяйсняць небяспечныя для жыцця падарожжы ў Туніс і Італію. Грандзі параўноўвае цяперашнюю сітуацыю з міграцыйным крызісам у ЕС у 2015 годзе.

 

А ў Еўропе праблемы з вадой

Мігранты — далёка не адзіная праблема Еўропы. Узровень вады ў яе рэках дасягнуў мінімальных значэнняў ад занадта сухога і цёплага надвор'я.

Узровень вады ў рацэ Рэйн у Германіі зніжаўся з канца верасня і цяпер значна ніжэйшы за нармальны. Ля горада Каўб — усяго 90 см. Гэта стварае праблемы для транспарту — судны проста не могуць перамяшчацца па рацэ. У бліжэйшыя тыдні надвор'е будзе спрыяць таму, што вада працягне спадаць.

Затое ў ЗША ўжо вырашаюць праблему бракавання вады. У Каліфорніі вадасцёкавая кампанія і бровар зварылі 7 тысяч пляшак піва з ачышчанай каналізацыйнай вады. Вытворцы лічаць, што гэта можа стаць адным з варыянтаў захавання водных рэсурсаў Зямлі.

Ваду чысцяць ў тры этапы, і пасля гэтага яна не горшая за звычайную ваду з-пад крана, запэўніваюць вытворцы піва.

 

Гісторыя Сонечнай сістэмы стане больш зразумелай? 

Астероид поможет разгадать тайну жизни, а на Земле кризис беженцев. #Их нравы
Капсула з пробамі з паверхні астэроіда / NASA

11 кастрычніка NASA пакажа пробы і вынікі ранняга аналізу астэроіда Бену ў жывым эфіры. Раней агенцтва перахапіла капсулу з узорамі горных парод, узятых з паверхні астэроіда. Яна прызямлілася ў пустыні штата Юта ў ЗША. Агенцтву спатрэбілася шэсць гадоў, каб зладзіць і выканаць місію.

20 кастрычніка 2020 года касмічны зонд OSIRIS-REx сабраў пробы з паверхні астэроіда. З траўня 2021 года яны дабіраліся да зямлі. Шлях склаў 1,9 мільярдаў кіламетраў!

Атрыманыя ўзоры вывучаюць 200 навукоўцаў па ўсім свеце. З іх дапамогай спецыялісты паспрабуюць зразумець, як зарадзілася Сонечная сістэма і як астэроіды маглі паўплываць на фармаванне жыцця на Зямлі.

Сённяшні дзень азначае сабой вялікую вяху не толькі для каманды OSIRIS-REx, але і для навукі ўвогуле, — піша NASA. — Хоць можа падацца, што гэта канец неверагоднай главы, насамрэч гэта толькі пачатак іншай. Цяпер у нас ёсць беспрэцэдэнтная магчымасць прааналізаваць гэтыя ўзоры і глыбей спасцігнуць таямніцы нашай Сонечнай сістэмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі