Прэзідэнт Ірана наведае з візітам Беларусь

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад у бліжэйшыя месяцы наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Пра гэта сёння паведаміў міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Манучэхр Матакі пасля перамоў з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, які на сённяшні дзень знаходзіцца ў Тэгеране.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года з афіцыйным візітам Іран наведаў Аляксандр Лукашэнка. А літаральна на гэтым тыдні ў Тэгеране сустрэліся міністры абароны абедзвюх краін Мустафа Наджар і Леанід Мальцаў.

Вынікам перамоў стала падпісанне мемарандума аб паразуменні ў вобласці абароннага супрацоўніцтва. У падпісаным дакуменце міністры адзначылі намер іранскага і беларускага кіраўніцтва развіваць усебаковыя адносіны паміж дзвюма краінамі з акцэнтам на пашырэнне і кансалідацыю ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, паводле інфармацыі “РИА новости”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі