Прэзідэнт Казахстана папросіць увесці ў краіну расійскія і беларускія войскі?

Прэзідэнт Казахстана папросіць увесці ў краіну расійскія і беларускія войскі?

Прэзідэнт Казахстана будзе прасіць увесці ў краіну войскі АДКБ (а насамрэч — найперш расійскія войскі). "Зварот да партнёраў па АДКБ лічу дарэчным і своечасовым", заявіў Касым-Жомарт Такаеў. Бо адбываецца "знешняя агрэсія". Перад гэтым яму тэлефанаваў Аляксандр Лукашэнка, які паразмаўляў з Уладзімірам Пуціным. Відаць, Такаеў не ўпэўнены ў сваіх сілавіках, якія неахвотна атакуюць пратэстоўцаў, а ў некаторых выпадках і пераходзяць на іх бок.

У склад АДКБ уваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Ва ўсім Казахстане ўвялі надзвычайнае становішча, але пратэсты працягваюцца. Іх цэнтр — Алматы, дзе ў пратэстоўцаў ужо ёсць зброя. Такаеў назваў іх "тэрарыстычнымі бандамі". З імі вядуць баі дэсантнікі каля Алматы.

Ці пашле Лукашэнка ў Казахстан беларускія падраздзяленні, якія разганялі пратэсты ў нашай краіне ў 2020-м?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі