Прыбіраючы снег пасля цыклона, ДАІ ў Мінску эвакуявала каля 400 машын
Супрацоўнікі ДАІ эвакуявалі каля 400 машын і больш за 2500 Пераставілі, калі асноўныя вуліцы Мінска ачышчалі ад снегу пасля цыклонаў "Даніэла" і "Эма". Такія лічбы назваў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў 20 студзеня на прэс-канферэнцыі.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, нават прыпаркаваныя ў належных месцах машыны стваралі перашкоды для прыборкі снегу. Але супрацоўнікі ДАІ эвакуявалі толькі тыя машыны, кіроўцы якіх парушалі правілы дарожнага руху. Аўтамабілі, прыпаркаваныя па правілах, пераставілі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі альбо тэлефанавалі ўладальнікам і прасілі ачысціць сваю машыну і пераставіць у іншае месца.
Зыранаў паведаміў, што на асноўных вуліцах Мінска так званых аўтамабіляў-"падснежнікаў" ужо няма. Але такая праблема ёсць на меншых вуліцах у спальных раёнах.